Гуркоў гатовы быць рэферы ў паядынках Пракоп'ева, Шакуты і Лукашэнкі
Шматразовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў адрэагаваў на шматлікія звароты з просьбай пракаментаваць сітуацыю з выклікам на дуэль рэстаратарам Вадзімам Пракоп'евым Аляксандра Лукашэнкі і з заявай з гэтай нагоды беларускага байца Дзмітрыя Шакуты. Пракоп'еў прапанаваў Лукашэнку баксёрскую дуэль — тры раўнды па тры хвіліны. Шакута, заслужаны майстар спорту Беларусі, былы баец САХР, у відэазвароце прапанаваў рэстаратару спачатку сустрэцца ў баі з ім.
"Я ніякім чынам не падтрымліваю рэстаратара ў яго імкненні аднавіць стагоддзе дуэляў, але калі б так здарылася, то першым кінуў бы выклік задзірліваму Мукавозчыку з СБ", — піша Гуркоў у Instagram. Ён не супраць быць бакавым суддзёй ці рэферы "ва ўсіх вышэйпералічаных паядынках".
"Можна ўсё крута зрабіць — квіткі ў касах горада, стаўкі... — піша Віталь Гуркоў. — Ніякага гвалту! Толькі спорт! Усім дабра!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.