Хакеісты "Гомеля" паедуць на матчы ў Францыю на аўтобусе

Хакеісты "Гомеля" паедуць на матчы ў Францыю на аўтобусе

Хакеісты "Гомеля" паедуць на матчы ў Францыю на аўтобусе. Беларуская каманда паўдзельнічае ў барацьбе за Кантынентальны Кубак.

"Мне расказаў [галоўны трэнер "Гомеля" Алег] Хмыль, як яны будуць дабірацца на Кантынентальны Кубак, — цытуе словы галоўнага трэнера мінскага "Юнацтва" Міхаіла Захарава сайт belarushockey.com. — На аўтобусе 2800 кіламетраў! Вы ўяўляеце? Пра які Кубак можа ісці гаворка?".

Матчы ў групе D пройдуць 16-18 лістапада ў Ліёне. У іх паўдзельнічаюць акрамя "Гомеля" казахстанскі "Арлан", "Лаёнс" (Ліён, Францыя), а таксама пераможца групы С (матчы ў ёй пройдуць 19-21 кастрычніка). Падрабязна гл. тут.

У 2010-м футбалісты магілёўскага "Дняпра" ездзілі на аўтобусе на матч кваліфікацыі Лігі Еўропы ў Чэхію, што стала нагодай для кпінаў з боку заўзятараў іншых клубаў.

Хакеісты "Гомеля" паедуць на матчы ў Францыю на аўтобусе
Фота: hcgomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі