Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі 22-е паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ (відэа)

Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі 22-е паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ (відэа)

Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі 22-е паражэнне ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У сераду ў Шанхаі яны гулялі слаба і саступілі "Куньлуню" — 1:4 (0:2, 0:1, 1:1).  Апошняя шайба заляцела ўжо ў пустую браму беларускай каманды. Адзіная шайба мінчукоў на рахунку Дзяніса Казіёнава (42-я хвіліна).

У "Дынама" засталося 20 ачкоў (пасля 30 паядынкаў), як і ў "Северсталі". Яны — аўтсайдэры канферэнцыі "Захад". 23 лістапада дынамаўцы ва Уладзівастоку сустрэнуцца з "Адміралам", аўтсайдэрам канферэнцыі "Усход".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі