Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі чарговае паражэнне
Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі чарговае паражэнне ў спарынгах. На гэты раз у Кубку Латвійскіх дарог па булітах яны саступілі казанскаму "Ак Барсу" — 2:3 (1:0, 0:2, 1:0, 0:0, 0:1). У асноўны час у мінчукоў вызначыліся Андрэй Касціцын і Арцём Арцёмаў. Адна з шайбаў саперніка на рахунку былога мінскага дынамаўца Роба Клінкхамера. Буліты хакеісты "Дынама" выканалі няўдала, а брамнік Міхаіл Карнавухаў каманду не выратаваў.
У Рызе дынамаўцы прайгралі ўсе тры свае матчы. У дзевяці спарынгах у каманды восем паражэнняў. 26 жніўня адбудзецца апошні матч на турніры, з "Лакаматывам" з Яраслаўля.
Цікава, што ў чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" стартуе 3 верасня гасцявым матчам якраз з "Ак Барсам".
Победа была близка... pic.twitter.com/unyIrCCb0O
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 23 августа 2018 г.