Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Нафтахіміку" — 1:2
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі трэці запар матч у чэмпіянаце КХЛ.
7 верасня яны ў сваёй выязной серыі сустракаліся з ніжнекамскім "Нафтахімікам". "Зубры" прайгралі з лікам 1:2 (0:1, 0:1, 1:0).
У "Нафтахіміка" галы забілі Дамір Шарыфзянаў (на 10-й хвіліне) і Ёонас Няццінен (23). Гол прэстыжу на 52-й хвіліне ў браму гаспадароў забіў Тэему Пулкінен.
Нагадаем, што раней "Дынама-Мінск" прайграла "Ак Барсу" (0:2) і ніжагародскаму "Тарпеда" (2:3). У Заходняй канферэнцыі КХЛ "зубры" займаюць цяпер апошняе месца, маючы 0 ачкоў пасля трох гульняў.
✊ Что ж, мощная концовка. Дома будет лучше! Ждем вас в понедельник на арене! Поможем парням прервать эту серию неудач! Мы разам! pic.twitter.com/qWMWm4Y3RD
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) September 7, 2018