Хакеісты мінскага "Дынама" выйгравалі з лікам 2:0, але ўпусцілі перамогу (відэа)

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгравалі з лікам 2:0, але ўпусцілі перамогу (відэа)

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгравалі з лікам 2:0, але ўпусцілі перамогу. У сераду ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінчукі прайгралі ў Ніжнім Ноўгарадзе мясцоваму "Тарпеда" — 2:3 (1:0, 1:2, 0:1). Тээму Пулкінен адкрыў лік на 9-й хвіліне, на 28-й вызначыўся Крысціян Хенкель. Гаспадары пляцоўкі зраўнялі лік яшчэ ў другім перыядзе. А ў самым пачатку трэцяга перыяду ў большасці тарпедаўцы закінулі пераможную шайбу.

Для мінскага "Дынама" гэта другое паражэнне ў двух матчах на старце чэмпіянату КХЛ. 7 верасня ў Ніжнекамску дынамаўцы згуляюць з "Нафтахімікам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі