Хакейнае мінскае "Дынама" ўмацавалася фінскім хакеістам

Хакейнае мінскае "Дынама" ўмацавалася фінскім хакеістам

У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся вядомы фінскі нападаючы Тээму Пулкінен. Кантракт разлічаны на бліжэйшы сезон, інфармуе прэс-служба клуба. Хакеісту 26 гадоў. Ён — выхаванец "Ёкерыта", за які выступаў некалькі сезонаў (у наймацнейшай лізе фінскага чэмпіянату дэбютаваў у 16 гадоў). Пяць гадоў фін гуляў у Паўночнай Амерыцы, у асноўным у АХЛ, у амаль 300 матчах набраў 257 ачкоў. У НХЛ яму ўдалося згуляць 83 матчы, былі набраныя 22 ачкі. Цікава, што ў складзе "Чыкага" Пулкінен гуляў разам з амерыканцам Бо Бенетам, які сёлета папоўніў "Дынама".

Тээму Пулкінен — хакеіст зборнай Фінляндыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі