ХК "Дынама-Мінск" развітаўся з расійскім абаронцам
ХК "Дынама-Мінск" развітаўся з расійскім абаронцам Іллёй Хахловым. Кантракт з ім скасавалі па пагадненні бакоў (ён быў разлічаны да красавіка 2019-га), інфармуе прэс-служба клуба.
Хахлоў з'явіўся ў складзе дынамаўцаў у траўні, згуляў 20 матчаў, аддаў адну выніковую перадачу. Паказчык карыснасці ў абаронцы "-9".
Іллі Хахлову 24 гады. Апошнім клубам выхаванца маскоўскага хакея да пераходу ў мінскае "Дынама" быў омскі "Авангард".
Мінскае "Дынама" няўдала выступае ў бягучым чэмпіянаце КХЛ. Пасля 28 матчаў набрана толькі 18 ачкоў. Каманда знаходзіцца на апошнім месцы ў канферэнцыі "Захад". Нядаўна галоўным трэнерам стаў Андрэй Сідарэнка, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі, які спрабуе выправіць сітуацыю.
19 лістапада дынамаўцы згуляюць у Хабараўску з мясцовым "Амурам", пачатак у 12:30 паводле беларускага часу.