ХК "Дынама-Мінск" скасоўвае кантракт з уладальнікам Кубка Стэнлі

ХК "Дынама-Мінск" скасоўвае кантракт з уладальнікам Кубка Стэнлі

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з форвардам Бо Бенетам па пагадненні бакоў, паведамляе прэс-служба "зуброў".

Гендырэктар мінскага "Дынама" Анатоль Курылец кажа, што клуб разлічваў на гульца ў серыі выязных матчаў, але асабістыя прычыны не дазваляюць хакеісту прыняць удзел у бліжэйшых паядынках. 

"Мы абмеркавалі сітуацыю, якая склалася, з Бо і яго агентам і прыйшлі да сумеснага рашэння, што найлепшым варыянтам будзе скасаванне кантракту па пагадненні бакоў. Жадаем Бо паспяховага працягу кар'еры. Селекцыянеры "Дынама" працуюць над варыянтамі ўзмацнення складу і шукаюць замену Бенету", — дадаў Курылец.

Ад пачатку сезона Бенет паўдзельнічаў у пяці з сямі матчаў, якія згуляла "Дынама". Ён набраў 1 (0+1) дзейсны бал пры 2 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці "-5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі