ХК "Дынама-Мінск" умацаваўся 34-гадовым амерыканскім нападаючым

ХК "Дынама-Мінск" умацаваўся 34-гадовым амерыканскім нападаючым

ХК "Дынама-Мінск" умацаваўся 34-гадовым амерыканскім нападаючым. Кантракт з беларускім клубам да канца сезона падпісаў Дэвід Бут, які мае досвед выступленняў не толькі ў НХЛ, але і ў КХЛ.

У Нацыянальнай хакейнай лізе Бут гуляў за "Фларыду", "Ванкувер", "Таронта", "Дэтройт". У складзе "Фларыды" выступаў разам з беларускім абаронцам Русланам Салеем. У Кантынентальнай хакейнай лізе амерыканец гуляў за "Адмірал" і "Авангард". У "Дынама" Дэвід Бут атрымаў 7-ы нумар. Магчыма, што ён з'явіцца на лёдзе ўжо ў заўтрашнім хатнім паядынку з "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада (пачатак у 19:30).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі