Хлопец з ружамі: ALEKSEEV правёў першую рэпетыцыю на "Еўрабачанні-2018"

Хлопец з ружамі: ALEKSEEV правёў першую рэпетыцыю на "Еўрабачанні-2018"

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2018" ALEKSEEV правёў першую рэпетыцыю ў Лісабоне. Увечары 29 красавіка ўдзельнікі першага паўфіналу мелі магчымасць 30 хвілін спяваць на сцэне конкурса. Гледачы рэпетыцыі назвалі нумар Мікіты драматычным.

З апублікаванага на Youtube-канале "Еўрабачання" відэа бачна, што каманда Аляксеева амовілася ад тэхналагічнага нумару са светлавымі фішкамі, што быў прадстаўлены ў фінале беларускага адбору. Цяпер на сцэне — хлопец, праткнуты чырвонымі ружамі, побач з якім танчыць прыгожая дзяўчына. Але, мяркуем, нумар будзе цікавым: наўрад ці прадзюсар Аляксеева, Алег Баднарчук, які лічыцца адным з найяскравейшых пастаноўшчыкаў шоў сучаснасці, абмяжуецца ружамі на спіне і танцоркай. 


У зборнай букмекерскай табліцы ALEKSEEV трымаецца на 18 пазіцыі з 43 магчымых. Але пакуль шанцы патрапіць у фінал у яго невялікія: па рэйтынгах букмекераў першага паўфіналу ён займае 13 месца. У фінал праходзіць толькі першая дзясятка выканаўцаў.

Хлопец з ружамі: ALEKSEEV правёў першую рэпетыцыю на "Еўрабачанні-2018"
Скрын з сайта eurovisionworld.com

Аднак, як кажуць спецыялісты па "Еўрабачанню", усё пакажа генеральная рэпетыцыя.


Першы паўфінал, у якім выступіць прадстаўнік Беларусі, адбудзецца роўна праз тыдзень, 8 траўня. ALEKSEEV спяе пад нумарам 8. Гэты паўфінал лічыцца найбольш моцным. На адну сцэну з пасланнікам Беларусі выйдуць сёлетнія фаварыты конкурсу: ізраільцянка Нета, чэх Ніколас Джозэф, балгарскі гурт Equinox, эстонка Эліна Нячаева. 
 

А як вам абноўлены нумар ALEKSEEV?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі