Instasamka і Moneyken не прыедуць на Viva Braslav
Viva Braslav-2022 / vk.com/vivabraslav.real
Расійскіх выканаўцаў Instasamka і Moneyken не будзе на Viva Braslav, хоць яны былі заяўлены ў першапачатковай праграме.
— Па незалежных ад нас прычынах, артысты Instasamka і Moneyken не змогуць узяць удзел у фестывалі Viva Braslav 2023, — пішуць арганізатары фестывалю. — Для нас гэта такая ж нечаканая навіна, як і для вас. Мы разумеем, што многія чакалі выступу артыстаў і падзяляем вашы пачуцці разам з вамі. Мы ўжо працуем над зменамі ў праграме і будзем трымаць вас у курсе анонсу.
Пад постам набіралася некалькі сотняў каментароў. Многія з іх паўтараюцца: "Ну і дзякуй богу". Ёсць і з'едлівае: "Галоўнае сказаць пра гэта, калі амаль усе квіткі прададзеныя".
— Замест іх прыедзе ансамбль Надзеі Кадышавай, — жартуе адзін з каментатараў.
Viva Braslav пройдзе 28-30 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.