"Іслач" таксама вылецела з еўракубкаў

Футбалісты "Іслачы" прайгралі "Ла Фіярыце" з Сан-Марына

Футбалісты "Іслачы" прайгралі "Ла Фіярыце" з Сан-Марына / ФК "Іслач"

Увечары 18 ліпеня футбольны клуб "Іслач" сустракаўся з камандай "Ла Фіярыта" з Сан-Марына. Гэта быў матч у адказ у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Тыдзень таму ў Сан-Марына беларускі клуб перамог з лікам 1:0. Праўда, вылецець у Венгрыю, дзе праводзяцца хатнія паядынкі, "Іслач" не змагла, таму адправілася аўтобусам. Але прыбыла на месца а 6-й раніцы ў сераду, таму час на аднаўленне быў.

Матч у чацвер ішоў да нулявой нічыёй, што давала "Іслачы" шанс на выхад у другі раўнд ЛК. Аднак пад канец гульні сан-марынцы забілі гол, чым зраўнялі лік.

У авертайме абышлося без галоў, а ў серыі пенальці "Ла Фіярыта" выйграла 4:2.

Таксама ўвечары ў чацвер з еўракубкаў выбыў жодзінскі клуб "Тарпеда-БелАЗ".

У кваліфікацыі еўракубкаў засталіся два беларускія клубы. На наступным тыдні з другога раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый стартуе гродзенскі "Нёман". Ён будзе спаборнічаць з румынскім "Клужам".

У другую стадыю кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў выйшла мінскае "Дынама". Яго сапернікам будзе балгарскі "Лудагорац".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі