Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" выбыла з еўракубкаў
Футбол, ілюстрацыйнае фота
18 ліпеня жодзінскі футбольны клуб "Тарпеда-БелАЗ" у другім матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый гуляў супраць малдоўскага "Мілсамі".
Гульня скончылася з лікам 0:0. І гэта азначае, што для жодзінскіх футбалістаў удзел у еўракубках у гэтым сезоне завяршыўся.
У папярэднім матчы малдоўская каманда выйграла з лікам 4:2, і па выніках дзвюх сустрэч менавіта яна працягне спаборнічаць у Лізе канферэнцый.
А "Тарпеда-БелАЗ" вяртаецца ў чэмпіянат Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.