Іспанская спартыўная газета: "У што гуляе Беларусь?"
Першая старонка сённяшняга нумару штодзённай іспанскай спартыўнай газеты MARCA прысвечана нашай краіне і беларускаму футболу ў час пандэміі каранавіруса. На ёй вялізны загаловак: "У што гуляе Беларусь?". У Еўропе чэмпіянат Беларусі па футболе — адзіны, які не прыпынены. Ужо прайшлі два туры, на стадыёнах прысутнічаюць заўзятары. Матчы транслююцца ў дзясятку краін свету.
MARCA апісвае беларускія рэаліі (напрыклад, вымярэнне тэмпературы ў заўзятараў на ўваходзе на стадыёны) і шмат цытуе Аляксандра Лукашэнку. Асабліва ім спадабаўся яго рэцэпт барацьбы з каранавірусам з дапамогай гарэлкі.
#LaPortada A qué juega Bielorrusia? pic.twitter.com/qAL9vjvJMH
— MARCA (@marca) March 29, 2020
El presidente de Bielorrusia ante la crisis del coronavirus: "Es mejor morir de pie que vivir de rodillas" @MARCATV https://t.co/WMzZ4ABuA3 Recomienda "alcohol, sauna y deportes de hielo" para luchar contra el COVID-19 pic.twitter.com/6jMjQVfh4U
— MARCA Buzz (@MARCABuzz) March 30, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.