Ізраіль пацвердзіў забойства ваеннага лідара ХАМАС Махамеда Дэйфа
Махамед Дэйф
Кіраўнік ваеннага крыла ХАМАС Махамед Дэйф быў забіты ў выніку ізраільскага авіяўдару ў сектары Газа 13 ліпеня. Пра гэта паведаміла прэс-служба Арміі абароны Ізраіля, перадае Бі-бі-Сі.
Махамед Дэйф на працягу мноства гадоў лічыўся адной з галоўных цэляў для ізраільскіх вайскоўцаў. Ён здолеў уцячы з турмы і перажыць прынамсі сем замахаў.
Раней паведамлялася, што Дэйф быў галоўнай цэллю згаданага авіяўдару. Аднак да сённяшняга дня ЦАХАЛ не пацвярджаў, што ён сапраўды загінуў. У ХАМАСе заяўлялі, быццам Дэйфу ўдалося выжыць.
Лічыцца, што Дэйф быў адным з арганізатараў нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года. Тады былі забітыя каля 1200 ізраільцян і замежнікаў — пераважна цывільныя асобы, а яшчэ 251 чалавек быў быўузяты ў закладнікі.
Як расказвала Еўрарадыё, напярэдадні таксама быў забіты палітычны лідар ХАМАС Ісмаіл Ханія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.