Забіты палітычны лідар ХАМАС Ісмаіл Ханія
Ісмаіл Ханія
У Іране забіты палітычны лідар ХАМАС Ісмаіл Ханія. Разам з ім у выніку атакі на яго рэзідэнцыю ў Тэгеране загінуў яго целаахоўнік.
Напярэдадні Ханія ўдзельнічаў у цырымоніі інаўгурацыі новага прэзідэнта Ірана. Пра замах на яго стала вядома ад службы па сувязях з грамадскасцю Корпуса вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі. Пазней тэлеканал "Аль-Хадас" з ААЭ паведаміў дэталі: каля 2-й гадзіны ночы ў спальню Ханіі прыляцела ракета, запушчаная з самалёта.
Ізраільскія медыі пра ўдар па Тэгеране не паведамлялі, таму пакуль не ясна, хто менавіта стаіць за ліквідацыяй кіраўніка палітбюро ХАМАС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.