Качанава лічыць, што незадаволеных у Беларусі няма

"Будуць спрабаваць дыскрэдытаваць уладу"

"Будуць спрабаваць дыскрэдытаваць уладу" / knews.by

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава лічыць, што незадаволеных у Беларусі няма. Здаецца, нават Аляксандр Лукашэнка не рашаўся пра гэта заявіць.

На нарадзе з кіраўніцтвам Мінска Качанава заявіла, што беларусы, якія з'ехалі за мяжу, "будуць спрабаваць дыскрэдытаваць уладу". "Але гэта ў іх не атрымаецца, бо няма падставаў для таго, каб хтосьці быў чымсьці незадаволены ў краіне", — цытуе словы кіраўніцы СР яе прэс-служба.

Наталля Качанава не змагла б патлумачыць, чаму ж працягваюцца рэпрэсіі ў Беларусі (затрыманні, арышты, суды), калі беларусы задаволены сваім цяперашнім жыццём. Па звестках праваабаронцаў, паводле "пратэсных" артыкулаў у снежні судзілі 161 чалавека. Толькі прызнаных палітвязняў каля 1500 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі