Еўрапейскі выбар: як ён дапаможа вызваленню Беларусі — эфір

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Аляксандр Мілінкевіч / Еўрарадыё

Дэмакратычныя сілы заявілі пра еўрапейскі выбар Беларусі. Што праўда, пераважная большасць беларусаў той выбар асабіста для сябе зрабілі даўно. Іншая справа, што цяпер, падчас паўсюднай гвалтоўнай русіфікацыі Беларусі і на фоне акупацыйнай вайны Расіі ва Украіне, аднога еўрапейскага выбару без скіраванасці на ўваходжанне ў NATO, можа быць недастаткова.

Ці не варта следам за словамі пра еўрапейскі выбар сказаць і пра ўступленне ў NATO як мэту і геапалітычны выбар? Якую мэту пераследуюць русіфікатары Беларусі і ці можна ў сённяшніх умовах рэпрэсій гэтай русіфікацыі супрацьстаяць? Ці ёсць магчымасць уратаваць беларускую адукацыю і што дасць стварэнне Беларускага ўніверсітэта за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік Руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі