Калеснікава — пра сілавікоў: у іх усюды бардак і хаос

Калеснікава — пра сілавікоў: у іх усюды бардак і хаос

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава даслала ліст бацьку з СІЗА ў Жодзіне. Ён ішоў паўтара тыдня. У канверце, акрамя ліста, былі бел-чырвона-белыя сэрцайкі і белая стужка. Калеснікава шле ўсім прывітанні і просіць не здавацца.

"Са мной усё ў парадку, умовы прымальныя і новыя сяброўкі выдатныя, — піша яна. — Мы займаемся фітнесом на вуліцы падчас прагулкі...".

Марыя Калеснікава згадала ў лісце сілавікоў, якія яе выкрадалі ў Мінску, вазілі на беларуска-ўкраінскую мяжу, а пасля вярнулі ў сталіцу. "Гэтыя ўсе, хто мяне выкрадалі, неверагодна слабыя і ў істэрыцы, — піша яна. — Яны нават не ўмеюць рабіць сваю працу добра. У іх усюды бардак і хаос. І гэта не жарт".

Калеснікаву выкралі ў цэнтры Мінска 7 верасня. На наступны дзень яе спрабавалі вывезці ва Украіну, але яна парвала свой пашпарт, пасля чаго была затрыманая. Спачатку апазіцыянерка знаходзілася ў СІЗА № 1 у Мінску, 11 верасня яе перавялі ў СІЗА ў Жодзіна. Яе абвінавачваюць у закліках "да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт".

Калеснікава — пра сілавікоў: у іх усюды бардак і хаос
facebook.com/maria.kalesnikava

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі