Каля Івацэвіцкага РАУС знайшлі 56 мін часоў Другой сусветнай
Небяспечная знаходка трапілася 12 верасня рабочым, якія займаліся пракладкай водаправода на тэрыторыі Івацэвіцкага РАУС, паведамляе прэс-служба МУС.
Яны знайшлі боепрыпасы часоў Другой сусветнай вайны. Пра сваю знаходку рабочыя паведамілі ў дзяжурную частку РАУС.
На месца здарэння адразу прыбылі сапёры вайсковай часці 7404. Падчас далейшых раскопак яны знайшлі 56 мінамётных мін калібрам 82 мм і 18 мінамётных узрывальнікаў.
Сапёры вывезлі снарады на палігон і знішчылі. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.