Беларускі праваслаўны святар Сергій Лепін заступіўся за квадробераў

Квадробер, ілюстрацыйнае фота

Квадробер, ілюстрацыйнае фота / GLOBAL LOOK PRESS

За квадробераў і хобіхорсераў заступіўся праваслаўны протаіерэй Сергій Лепін. Раней ён узначальваў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы, а цяпер служыць настаяцелем царквы ў Ракаве.

У сваім акаўнце ў ФБ святар нагадаў, што прадстаўнікі субкультур 80-х і 90-х таксама змаглі стаць на шлях служэння Богу.

"Спачатку дзівіліся святарам, якія ў мінулым былі камсамольцамі. Але аднойчы ўсе прывыклі. Потым дзівіліся тым з іх, хто калісьці быў хіпі. Яшчэ пазней або паралельна з гэтым — тым, хто быў панкам, брэйкерам або металістам. Але і да гэтага прывыклі. А сёння... Ніхто ўжо не здзіўляецца нават святарам-байкерам", — піша Лепін.

Ён прапануе стварыць у БПЦ аддзел па працы з квадроберамі: "Вось у нас у БПЦ ёсць, напрыклад, аж цэлы Сінадальны аддзел па ўзаемадзеянні з казацтвам. Чаму не зрабіць такое ж падраздзяленне, але зарыентаванае на квадробераў? Іх і больш, і... я не ведаю, карацей".

Тым часам улады ў дачыненні да квадробераў ужываюць пераважна запалохванні і пагражаюць ім затрыманнямі і судамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі