У мінскай пракуратуры сказалі, за што могуць затрымаць квадробераў
Квадробер, ілюстрацыйнае фота
Квадробераў у Мінску пакуль не затрымлівалі. Але могуць.
У каментары "Мінск-Навінам" супрацоўнік сталічнай пракуратуры Міхаіл Мануілаў распавёў, за што: "Калі яны будуць парушаць грамадскі парадак — надакучваць грамадзянам, раскідваць смецце, залазіць на прыпаркаваныя аўтамабілі".
Такія дзеянні міліцыя будзе расцэньваць як дробнае хуліганства. А калі да таго ж будуць нанесеныя цялесныя пашкоджанні ці пашкоджаная маёмасць — могуць і крымінальную справу пачаць.
Што праўда, адказнасць за гэта пачынаецца з 14 гадоў, а дробнае хуліганства — з 16. Калі квадробер маладзейшы, пратакол складуць на бацькоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.