Лукашэнка і яго бясконцы серыял з пераемнікамі: рэжымныя жарты — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё / Еўрарадыё

“Стомленаць ад улады” ў Лукашэнкі да чарговага электаральнага рытуала набыла новыя абрысы: цяпер ён усё часцей разважае не пра тое, што “сыйдзе, калі народ яму пра гэта скажа”, а пра тое, што варта беларусам (праз слёзы і нязгоду, натуральна) прызвычайвацца да думкі аб новым прэзідэнце. Вось толькі бяда: другога “народжанага прэзідэнтам” беларускага зямля так да сёння і не дала. Таму, іншага варыянту няма… А калі хто нязгодны, то ў яго цяпер ёсць ядзерная кнопка. Так што, давайце, збеглыя, вяртайцеся, а то працаваць няма каму.

На каго разлічаная рыторыка Лукашэнкі пра пераемнікаў, а міністра Рыжанкова пра гатоўнасць да паразумення з Захадам? Ці сапраўды рэжым мяркуе зляпіць з Пратасевіча медыятара для перамоў з дэмсіламі і ці варта верыць заклікам да эмігрантаў вяртацца? Як на сітуацыю на Усходзе паўплывае смерць Насраллы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі