Калядныя падарункі ад “Каляднага фэсту”
Каляды можна адсвяткаваць у не зусім звыклым фармаце — рокавым. 25 снежня ў Мінску пройдзе “Калядны фэст”, святочны канцэрт з удзелам гуртоў, якія ў сваёй творчасці выкарыстоўваюць этнічныя інструменты і выконваюць фальклор у розных яго варыяцыях.
Чым адметны сёлетні, ужо дванаццаты па-ліку, “Калядны фэст”? Як здарылася, што конкурсны адбор удзельнікаў фэсту не абышоўся без скандалу? Адкуль у маладых музыкаў цікавасць да фальклору і ці карыстаецца ён папулярнасцю ў моладзі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць спявачка Патрыцыя Свіціна, Віталь Супрановіч і удзельнікі гурта Vodar.