Каманда "The Village Беларусь" сыходзіць з праекта
Каманда пакідае "The Village Беларусь" / the-village.me
Каманда "The Village Беларусь" пакідае праект. Прычына — адсутнасць фінансавання.
"Шэсць гадоў мы змагаліся за зручны і вольны горад, супраць рэжыму і бязмежжа ўладаў. Да блакіроўкі і прызнання экстрэмістамі нас чыталі паўтара мільёна карыстальнікаў у месяц", — напісала галоўная рэдактарка Яўгенія Сугак.
Гарадскі часопіс, прысвечаны жыццю Мінска, быў створаны па выкупленай франшызе ў расійскага выдавецкага дома Look At Media у 2017 годзе.
Сайт і сацсеткі "The Village Беларусь" былі прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі напрыканцы 2022 года.
Стужка навін там не абнаўлялася з канца сакавіка 2023 года, адзначае БАЖ. А апошні артыкул, прысвечаны жыццю беларусаў у эміграцыі, з'явіўся 11 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.