Кампанію "Белтэлекабель" аштрафавалі за пірацкую версію Windows
Кампанію "Белтэлекабель" суд Заводскага раёна аштрафаваў на 150 базавых велічыняў за выкарыстанне неліцэнзійнага праграмнага абсталявання.
Як піша onliner.by, справа ў суд трапіла 1 чэрвеня 2016 года: праваўладальнікі абвінавацілі кампанію ў выкарыстанні неліцэнзійных версій праграмнага забеспячэння Microsoft. Падчас праверкі выявілася, што "Белтэлекабель" выкарыстоўваў неліцэнзійныя Microsoft Windows 7 Ultimate і Microsoft Office Enterprise.
Беларуская кампанія не змагла паказаць дакументы, якія пацвярджалі б законнасць набыцця праграмаў. Прадстаўнік Microsoft заявіў, што яго кампанія не заключала дамову на набыццё адпаведных ліцэнзій з "Белтелекабелем".
Суд пастанавіў, што кампанія дапусціла незаконную ўстаноўку, запуск і выкарыстанне праграмнага забеспячэння. Дарэчы, "Белтэлекабель" цалкам прызнаў сваю віну і ўжо заключыў дамову з Microsoft на куплю ліцэнзій.