Канадзец Глен Хэнлан збіраецца ў Беларусь?
Хакейны спецыяліст сышоў з пасады асістэнта трэнера клуба лігі WHL Vancouver Giants.
Як паведамляе партал tut.by, Хэнлан будзе працаваць за межамі Паўночнай Амерыкі. Пра Беларусь афіцыйна нічога не гаворыцца, але менавіта наша краіна можа быць найбольш верагодным варыянтам працягу кар'еры трэнера.
Нагадаем, пра магчымасць вяртання канадца на пасаду галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі 2 тыдні таму паведаміла газета "Прессбол". Паводле звестак выдання, 56-гадовы Глен Хэнлан — адзін з галоўных прэтэндэнтаў. Ён ачольваў нацыянальную зборную нашай краіны ў 2005-2006, 2008-2009 гадах. Менавіта пад кіраўніцтвам канадца беларусы дасягнулі найлепшага выніку на чэмпіянатах свету — шостае месца ў 2006-м.
Федэрацыя хакея: Прызначэнне Хэнлана нават не абмяркоўвалася
Фота — delfi.ee