Канцэрт Вольскага ў Мінску адмяніла... санстанцыя?

Канцэрт Вольскага ў Мінску адмяніла... санстанцыя?

19 жніўня на плошчы Свабоды ў Мінску на тэрасе кавярні Chill Out мусіць адбыцца апошні фінальны канцэрт з серыі "Заспявай 3.0", якія ладзіць партал Тuzin.fm. Адмысловым госцем павінен стаць Лявон Вольскі, выступіць —  Leibonik, "Голая манашка" і Віктар Лупасін.


Сяргей Будкін, арганізатар, за два тыдні да мерапрыемства атрымлівае гастрольку на канцэрт. Людзі, узрадаваныя навіной пра дазвол Вольскага, размятаюць усе 80 квіткоў. Але раптоўна 19 жніўня ва ўстанове абвяшчаецца... санітарным днём.


"Раней былі пажарныя, этыленгліколь і іншая трасца, цяпер, відаць, будзе абвяшчацца сандзень. Шукаюцца такія хітрыя прычыны, каб юрыдычна не было да чаго падкапацца: на паперах усё выдатна. А па факце незразумела, што рабіць", — уздыхае Будкін.

 

Канцэрт Вольскага ў Мінску адмяніла... санстанцыя?
Сяргей Будкін

Руку дапамогі Будкіну, Вольскаму і гледачам працягвае галерэя TUT.by. А сёмай вечара ля "Чылаўта" Будкін перанакіроўвае публіку ў новае месца. Праўда, пра заканспіраванае мерапрыемства даведваюцца і ідэолагі з Мінгарвыканкама і Маскоўскага раёна сталіцы. Пад выглядам гледачоў яны трапляюць у галерэю. 


"Тры чалавекі прыйшло. Адзін толькі прадставіўся. Шастакоў Аляксандр Віктаравіч. Пацікавіліся, як тут і што, — працягвае Будкін. — Плён ад іх паходу будзе вядомы пазней. Пасля першай песні сышлі. Наступстваў не павінна быць ніякіх, таму што ў мяне ёсць гастрольнае пасведчанне, у галерэі — ліцэнзія. Тое, што канцэрт забараніўся, маёй віны і віны гледачоў няма. Але было б вельмі добра, калі б нехта браў на сябе адказнасць за такія адмены, бо відавочна, што канкрэтным асобам нельга выступаць". 

 

Канцэрт Вольскага ў Мінску адмяніла... санстанцыя?
"Голая манашка"

Нягледзячы на форс-мажор, канцэрт праходзіць душэўна. На змену дзіваку Лупасіну выходзіць экспрэсіўная і заўсёды актуальная "Голая манашка". Затым Leibonik з галасістай бландынкай, завадным Башлыкевічам і сімпатычнымі песнямі з фолкавымі матывамі. 

Канцэрт Вольскага ў Мінску адмяніла... санстанцыя?
Leibonik

А потым, пад апладысменты і з лозунгам "Санстанцыя ўсіх пераможа", з'яўляецца і сам Вольскі


Музыка аб'яўляе, што прыехаў з рэпетыцыі "Народнага альбома", запрашае ўсіх у Беласток на канцэрт праекта 4 верасня і пачынае з "энэрэмаўскай" "Бывай". Рытм-секцыяй і бэк-вакалам Лявона становіцца зала і асобныя гледачы, якія вельмі актыўна ўліваюцца ў выкананне песень. 

Канцэрт Вольскага ў Мінску адмяніла... санстанцыя?
Вольскі і бэкі

Але весялосці ў сэце Лявона сёння адведзена не шмат месца.


"Зоркі сталі на сумныя песні", — папярэджвае музыка. Поцемкі ў галерэі. Канспірацыя, выкліканая чарговай забаронай. "Сюрпрызаў не будзе".

Канцэрт Вольскага ў Мінску адмяніла... санстанцыя?
Канцэрт Вольскага ў Мінску адмяніла... санстанцыя?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі