Канферэнцыя каліноўцаў: ці ўдалося паразумецца і што далей — эфір
Павел Усаў / Еўрарадыё
Канферэнцыя “прадстаўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі” “Шлях да волі” праходзіла 29 лістапада ў Кіеве. Арганізатарам яе стаў Фонд палка імя Кастуся Каліноўскага. Галоўнай мэтай мерапрыемства пазначалася задача “ўзгадніць і зацвердзіць канцэпцыю стратэгіі вызвалення Беларусі”. Але перш чым такую стратэгію “ўзгадняць і зацвярджаць”, варта было б дамовіцца пра сапраўдную супрацу ўсіх апанентаў лукашэнкаўскага рэжыму адной камандай.
Ці ўдалося ўдзельнікам канферэнцыі паразумецца і дамовіцца пра стварэнне адзінага руху? Што можна лічыць галоўнымі вынікамі канферэнцыі і якую ролю ў яе арганізацыі і правядзенні адыгрывалі адпаведныя ўкраінскія структуры? Як у сённяшніх умовах можна супрацьстаяць атакам лукашыстаў на дэмакратычныя сілы і як мусяць змяніцца ў новых рэаліях самі дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.