“Каноничные”/“Канонічні”: фільм Сакена Аймурзаева пра украінскую царкву

Уручэнне томаса Украіне/“Громадское”
Уручэнне томаса Украіне/“Громадское”

“Громадское” прадстаўляе фільм журналіста Сакена Аймурзаева “Каноничные”/“Канонічні”. Аймурзаеў кажа, што гэта роздум аб складаным шляху ўкраінскай царкоўнай незалежнасці:

"У гэтым фільме шмат гісторыі, гэта дапамагло аўтару і, спадзяюся, дапаможа гледачу разглядзець за навінамі апошняга года адну з найважнейшых падзей для ўкраінскага праваслаўя і для праваслаўнага свету ў цэлым. Важныя расказчыкі ў гэтай працы — гісторыкі і багасловы, спецыялісты, якія не робяць паспешлівых высноў.

У працы над фільмам наша група двойчы пабывала ў Стамбуле, мы ездзілі ў Маскву, падарожнічалі па Украіне. Гісторыі простых прыхаджан з сельскіх абшчын асабліва дарагія мне. Уразіла тое, што людзі з далёкіх ад цэнтраў парафій нашмат больш памяркоўныя за сваіх царкоўных настаўнікаў і палітыкаў.

Асобна мне хацелася паказаць у гэтым фільме прыгажосць царквы. Прайшоўшы праз стагоддзі часам вельмі няпростай гісторыі, царква застаецца захавальніцай калектыўнай духоўнай памяці і культуры. Прыгажосць набажэнстваў, малітваў і спеваў парадуюць знаўцаў, а тым, хто далёкі ад царкоўнай агароджы, пакажуць шлях у новы велізарны свет, які значна шырэйшы за палітыку і імгненныя інтарэсы.

Праца выйшла павольнай. Але хіба можа быць кароткім аповед пра гісторыю, якая пачалася ў канцы X стагоддзя і не завяршылася да гэтага часу".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі