Каралева Вялікабрытаніі ўхваліла закон аб выхадзе з Еўрасаюза

Каралева Вялікабрытаніі ўхваліла закон аб выхадзе з Еўрасаюза

Каралева Лізавета II у аўторак ухваліла рашэнне парламента пра выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Пра гэта, як перадае Радыё "Свабода", абвясціў спікер Палаты абшчынаў Джон Бэркоў. Цяпер закон аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС уступіў у дзеянне. 

Праўда, у законе няма канкрэтных умоваў выхаду Вялікабрытаніі. Перамовы на гэты конт паміж Лонданам і Бруселем яшчэ працягваюцца.

Выхад Вялікабрытаніі са складу ЕС прызначаны на канец сакавіка 2019 года. Пасля гэтага, як гаворыцца ў новападпісаным законе, спыніцца дзеянне закона 1972 года пра далучэнне краіны да Еўрапейскай Супольнасці, аадначасова законы ЕС страцяць вяршэнства над брытанскімі. 

Праціўнікі выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза хочуць дамагчыся паўторнага рэферэндуму наконт "брэкзіту". Днямі ў Лондане адбылася масавая дэманстрацыя , удзельнікі якой патрабавалі правесці рэферэндум паўторна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі