Каранік не выключае верагоднасці другой хвалі каранавіруса ў Беларусі

Каранік не выключае верагоднасці другой хвалі каранавіруса ў Беларусі

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што не выключае верагоднасці другой хвалі каранавіруса ў Беларусі. У асенне-зімовы перыяд. І беларуская сістэма аховы здароўя да гэтага рыхтуецца.

"Таму мы будзем праводзіць даследаванні, каб вызначыць імунную праслойку сярод нашага насельніцтва,цытуе словы міністра БЕЛТА. — У нейкіх раёнах гэта будзе цэнтралізавана, недзе будзе наладжана магчымасць прайсці ўсім жадаючым".

Што гэта за даследаванні? Міністэрства аховы здароўя плануе "максімальна аператыўна" правесці ў пэўных раёнах цэнтралізаваныя даследаванні для вызначэння імуннай праслойкі да COVID-19. Увага будзе звернута на ўсіх пацыентаў, якія знаходзіліся на бальнічным лісце ў апошнія два месяцы з-за рэспіраторных інфекцый.

Для даследаванняў выкарыстаюць экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19, якія прывязуць з КНР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі