Карпенка патлумачыў забарону на наведванне бацькамі школ падчас заняткаў

Карпенка патлумачыў забарону на наведванне бацькамі школ падчас заняткаў

Міністр адукацыі Ігар Карпенка заклікаў бацькоў і настаўнікаў да ўзаемнай павагі, адказваючы на пытанне, чаму школы закрыты для бацькоў падчас навучальнага дня. "Захаванне правіл бяспекі ў школах ніхто не адмяняў", — цытуе словы Карпенкі БелаПАН. Міністр прывёў у якасці прыкладу арганізацыю навучальнага працэсу ў школах Заходняй Еўропы.

"Там бацькі не прысутнічаюць падчас школьных заняткаў, — сказаў ён. — Для сувязі з бацькамі ёсць шосты школьны дзень — субота. Прэса неяк негатыўна адрэагавала, накінулася на міністра з гэтай нагоды, быццам я ледзь не прымушаю пагалоўна настаўнікаў працаваць у суботу. У нас ніхто не адмяняў шосты працоўны дзень, у сістэме адукацыі шасцідзённы працоўны тыдзень. Мы не кажам пра тое, што ўсе пагалоўна строем павінны прыйсці і знаходзіцца ў гэты час у школе. Зрабіце нармальны расклад і дайце магчымасць бацькам прыйсці ў школу і пагутарыць з настаўнікам".

Ігар Карпенка адзначыў, што візіты бацькоў у іншыя дні, тым больш падчас заняткаў, перашкаджаюць школьнаму працэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі