Каталікі і пратэстанты Беларусі сёння святкуюць вербную нядзелю
Гэты дзень з'яўляецца напамінам пра Уваход Госпада ў Ерусалім — за некалькі дзён да ўкрыжавання людзі віталі Ісуса.
Католікі і пратэстанты Беларусі сёння святкуюць Вербную альбо Пальмовую нядзелю — гэта важнае рэлігійнае свята, якое адзначаюць за тыдзень да Вялікадня.
Гэты дзень з'яўляецца напамінам пра Уваход Госпада ў Ерусалім — за некалькі дзён да ўкрыжавання людзі віталі Ісуса.
Паводле Евангелля, у гэты дзень юдэі прыйшлі на свята Пасхі і сустрэлі Ісуса як месію і прарока. Яны спявалі яму гімны і віталі пальмовымі галінкамі, якія сімвалізуюць вялікую радасць.
Еўрапейскія народы, святкуючы Пальмовую нядзелю, замяняюць пальмовыя галінкі на вярбу. У гэты дзень у храмах адбываюцца набажэнствы з асвячэннем галінак. Перад пачаткам набажэнства ажыццяўляецца хросны ход вакол храма ці ў самім храме.
У Ватыкане сённяшнюю службу ўзначаліў Папа Францыск, піша Reuters. Пантыфік праводзіць святочнае служэнне на наступны дзень пасля таго, як яго выпісалі са шпіталя. Ён заклікаў свет клапаціцца пра бедных, самотных і нямоглых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.