Катастрафічная памылка беларускага хакеіста (відэа)

Катастрафічная памылка беларускага хакеіста (відэа)

Мінскае "Дынама" пацярпела чарговае паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ. 30 верасня ў хатнім паядынку ў прысутнасці больш за 11 тысяч чалавек дынамаўцы саступілі омскаму "Авангарду" — 1:2 (0:1, 0:1, 1:0).

Усё пачалося з першай прапушчанай шайбы, якая была кур'ёзнай. Яўген Лісавец на 14-й хвіліне аддаў перадачу з-за сваёй брамы проста на клюшку Кірылу Сямёнаву, які адправіў шайбу ў пусты кут — 0:1. На 23-й у большасці госці закінулі другую шайбу. Мінчукі здолелі на 42-й адыграць адну шайбу, вызначыўся Тээму Пулкінен. Выратаваць гульню яны не змаглі.

Мінскае "Дынама" ў 12 матчах атрымала 4 перамогі, пацярпела 8 паражэнняў. У каманды 8 ачкоў, закінута 23 і прапушчана 28 шайбаў. Яна займае 11-е месца ў канферэнцыі "Захад". 4 кастрычніка "Дынама" згуляе ў гасцях са "Спартаком".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі