КДБ прызнаў платформу "Сход" экстрэмісцкім фармаваннем
Камітэт дзяржбяспекі 13 снежня прызнаў платформу "Сход" экстрэмісцкім фармаваннем, паведамляе прэс-служба МУС.
"Сход" — гэта лічбавая платформа, створаная для вылучэння і выбару народных прадстаўнікоў, якія маглі б удзельнічаць у нацыянальным дыялогу. Стваральнікі "Сходу" падкрэслівалі, што гэтая пляцоўка "не замяняе сабой органы дзяржаўнай улады і кіравання, рэспубліканскія і мясцовыя сходы".
У жніўні ў некалькіх дэлегатаў "Сходу" адбыліся ператрусы. Экс-амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэню пасля ператрусу затрымалі і выпусцілі праз 10 дзён. У яго застаўся статус падазраванага па крымінальнай справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.