Кіраўніца Еўракамісіі лічыць, што Украіна можа перамагчы ў вайне з Расіяй

Украінскія вайскоўцы

Украінскія вайскоўцы / facebook.com/GeneralStaff.ua

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен лічыць, што Украіна можа перамагчы ў вайне з Расіяй. Але для гэтага патрэбная "прадказальная вайсковая дапамога". Захад не павінен спыняць забяспячэнне Украіны зброяй і грашыма, калі ён хоча, каб Кіеў дамогся поспеху ў вайне, заявіла ў Давосе Урсула фон дэр Ляен.

Кіраўніца Еўракамісіі заклікала заходніх саюзнікаў Украіны працягваць пастаўляць ёй зброю і аказваць фінансавую падтрымку. "Украіна можа перамагчы ў гэтай вайне, але мы павінны працягваць ўзмацняць іх барацьбу", — сказала яна бізнес-лідарам на Сусветным эканамічным форуме.

"Украінцам неабходна прадказальнае фінансаванне на працягу 2024 года і далей, — гаварыла Урсула фон дэр Ляен. — Ім патрэбныя дастатковыя і ўстойлівыя пастаўкі зброі для абароны Украіны і вяртання яе законнай тэрыторыі".

У Давосе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам. Гаворка ішла найперш пра абаронныя патрэбы Украіны і далейшае ўзмацненне ўкраінскай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі