Кіраўніцтва Еўрасаюза супраць атакі на Сірыю

Большасць з іх не з'яўляюцца прыхільнікамі вайсковай інтэрвенцыі. І толькі прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд не супраць паўдзельнічаць у атацы на Сірыю, але чакае рашэння амерыканскага кангрэсу. Мяркуецца, што кангрэс разгледзіць пытанне 9 верасня.



Спачатку за рашэнне канфлікту ў Сірыі палітычным шляхам выказаўся кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, пасля падобную заяву зрабіў і старшыня Еўрапейскага савета Херман Ван Рампей. Палітыкі паведамілі, што чакаюць ад генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна інфармацыі адносна правядзення расследавання экспертамі па хімічнай зброі ў Сірыі, паведамляе РІА "Новости".
 

Учора стала вядома, што сем краін ЕС гатовыя атакаваць Сірыю без мандата ААН. Раней на вайсковую інтэрвенцыю без дазволу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з еўрапейскіх краін пагаджалася толькі Францыя. Цяпер да яе далучыліся Данія, Харватыя, Румынія, Грэцыя, Латвія і Кіпр. 

На мінулым тыдні канцлер Нямеччыны Ангела Меркель сказала, што яе краіна не будзе ўдзельнічаць у вайсковай аперацыі ў Сірыі без мандата NATO, ААН ці ЕС. Не ўхваліў планы атакі на Сірыю і парламент Вялікабрытаніі. Расія настойвае на тым, што рашэнне пра ўжыццё вайсковай сілы можа быць прынятае толькі Саветам бяспекі ААН.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі