Кіраўнік МЗС Літвы: рэжым Лукашэнкі шукае патэнцыйных мігрантаў у розных краінах

Кіраўнік МЗС Літвы: рэжым Лукашэнкі шукае патэнцыйных мігрантаў у розных краінах

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі шукае патэнцыйных нелегальных мігрантаў не толькі ў Іраку, але і ў іншых краінах. Пра наяўнасць такіх сігналаў заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс

"На мінулым тыдні гаварылася пра перамовы Лукашэнкі з Марока, цяпер чуем пра Пакістан", перадае delfi.lt словы кіраўніка літоўскай дыпламатыі.

Як вядома, з сённяшняга дня кампанія Iraqi Airways прыпыніла рэйсы ў Беларусь.

Улады Літвы абвінавачваюць афіцыйны Мінск у спрыянні нелегальнай міграцыі. Сёлета літоўскія памежнікі затрымалі нелегальных мігрантаў амаль у 50 разоў больш, чым летась.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі