Кітай перадаў Беларусі 2 млн доз вакцыны ад каранавіруса

Перадача грузу адбылася ў прысутнасці пасла Беларусі ў КНР Юрыя Сянько / @belta_telegramm
Перадача грузу адбылася ў прысутнасці пасла Беларусі ў КНР Юрыя Сянько / @belta_telegramm

У Беларусь даставяць чарговую партыю кітайскай вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі вытворчасці Cinofarm. Учора ў аэрапорце Пекіна беларускія дыпламаты прынялі груз. Гэта гуманітарная дапамога — кітайскі ўрад перадаў Беларусі 2 млн доз вакцыны і аднаразовыя шпрыцы да іх.

Мяркуецца, што груз прыбудзе ў Мінск 10-11 лістапада.

БЕЛТА нагадвае, што ўсяго ў 2021-2022 гадах, з улікам і гэтай пастаўкі, Кітай перадаў Беларусі ў якасці гуманітарнай дапамогі блізу 5 млн доз вакцыны. Яшчэ амаль такую ж колькасць Мінск закупіў у Пекіна самастойна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі