Колькі намалюе сабе Лукашэнка і чаму 90% і больш — гэта добры варыянт для дэмсіл

Александр Лукашенко со шпицем

Аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман разважае пра тое, колькі набярэ Лукашэнка на “выбарах” / БЕЛТА

Аляксандр Фрыдман лічыць, што Аляксандру Лукашэнку на “выбарах” ЦВК намалюе 90 і нават больш працэнтаў. І, паводле яго меркавання, гэта добрая навіна для дэмакратычных сіл.

Фрыдман прыводзіць такія аргументы:

“Лукашэнка з плюс-мінус 90% яшчэ больш наглядна дэманструе абсурдны характар “безвыбараў” — як у вачах многіх абывацеляў у Беларусі, так і ў вачах дэмакратычнага свету”, — падкрэслівае аглядальнік.

“Устанавіўшы асабісты рэкорд у раёне плюс-мінус 90%, Лукашэнка паказаў бы, што ён, як мінімум, не выключае, што праводзіць свае “апошнія выбары” і не жадае адкладаць “абсалютны трыумф” у доўгую скрыню.

“Плюс-мінус 90% даволі часта сустракаюцца ў гісторыі “апошніх выбараў” у дыктатурах”, — нагадвае гісторык Фрыдман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.