Комік Слава Камісаранка сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

Комік Слава Камісаранка сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

Комік Слава Камісаранка сустрэўся з нацыяльнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Гэта адбылося ў Варшаве, куды палітык завітала ў межах тыдня беларускай культуры. Падчас сустрэчы Камісаранка распавёў Святлане пра сваё дзяцінства на Кіжаватава ля МКАДа, дзе "ў 12 усе ўжо гарэлку п'юць". А таксама пра ліцэй у Серабранцы, дзе вучыліся моцныя алімпіяднікі, палова з якіх размаўляла па-беларуску.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Слава Камісаранка перабраўся з Кіева (куды ўцёк з Масквы пасля таго, як за ім прыехала беларускае КДБ) у Варшаву. У Польшчы стэндапер дае канцэрты, грошы з якіх пераводзіць на дапамогу Украіне.

Нядаўна ён апублікаваў частку свайго апошняга выступу ў Варшаве. Падчас яго Камісаранка распавёў, як за ім цкавалі КДБ-шнікі і што з гэтага атрымалася. А таксама пра тое, што на яго ў Беларусі заведзена крымінальная справа за "паклёп" на Лукашэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі