“Король и Шут” пачне тур у памяць Міхаіла Гаршанёва ў Гомелі

Тур, які атрымаў назву “Развітанне” (“Прощание”), складаецца з 14 гарадоў: 2 беларускіх і 12 расійскіх. Музыкі распачнуць сваё “падарожжа” ў Гомелі. У абласным цэнтры ўжо з’явіліся афішы канцэрта. Білет будзе каштаваць ад 150 да 300 тысяч рублёў.

 

Нагадаем, пасля смерці вакаліста і лідара "Короля и Шута" Міхаіла Гаршанёва 19 ліпеня гурт адмяніў усе канцэрты. У тым ліку і канцэрт у Мінску, запланаваны на сярэдзіну верасня. Праз месяц музыкі абвясцілі, што працягнуць выступаць пад іншай назвай — “Северный флот”.

 

Сёлетні развітальны тур здзяйсняецца пад старой назвай гурта як даніна пашаны Гаршку і справе, якой ён прысвяціў усё сваё жыццё. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі