Кот з мінскага прытулку пераехаў у Германію і стаў героем кнігі

Кот О’Мэллі / facebook О’Мэллі
Кот О’Мэллі / facebook О’Мэллі

Героем кніжкі "Добра, што я тут: Дзённік ката О'Мэлі", якая сёлета выйшла ў Германіі, стаў беларускі кот. Яго пяць гадоў таму забрала з мінскага прытулку жыхарка Баварыі 52-гадовая Брыта Шмідэр, распавядае выданне merkur.de.

Па словах Брыты Шмідэр, яна хацела ўзяць іншага ката. Але, калі прыехала ў Беларусь, яго ўжо не было. Жанчыне прапанавалі гэтага, і яна пагадзілася. Ката клічуць О'Мэллі.

Спачатку гаспадыня проста фатаграфавала гадаванца ў смешных сітуацыях, а затым стала прыдумляць да іх гісторыі ад яго імя. Апавяданні выкладвала у сваім блогу. Чытачам яны спадабаліся. Так з'явілася ідэя аформіць іх у кнігу. Атрымалася 105 старонак. Дзённік ката О'Мэллі можна купіць за 15 еўра.

Кот из минского приюта переехал в Германию и стал гером книги
Брыта Шмідэр / merkur.de

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі