Краіны Еўрасаюза прызналі Гуайдо прэзідэнтам Венесуэлы

Краіны Еўрасаюза прызналі Гуайдо прэзідэнтам Венесуэлы

Вядучыя краіны ЕС, у тым ліку Вялікабрытанія, Германія і Францыя, афіцыйна прызналі Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам Венесуэлы, паведамляе Бі-Бі-Сі. Брытанскія ўлады не выключаюць, што могуць увесці санкцыі супраць урада Нікаласа Мадуры.

Пра сваё прызнанне Гуайдо прэзідэнтам Венесуэлы ў панядзелак публічна абвясцілі прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс, кіраўнік МЗС Брытаніі Джэрэмі Хант, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, а таксама кіраўнікі Швецыі, Аўстрыі, Партугаліі і Даніі.

Напрыклад, Эмануэль Макрон напісаў у Твітары: "У венесуэльцаў ёсць права на свабоднае і дэмакратычнае самавыяўленне. Францыя прызнае Гуайдо часовым прэзідэнтам для ажыццяўлення выбарчага працэсу".

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў заявы еўрапейскіх палітыкаў умяшаннем ва ўнутраныя справы краіны.

Як паведамлялася раней, легітымным кіраўніком Венесуэлы апазіцыйнага палітыка Хуана Гуайдо прызналі ЗША і шэраг іншых краін (у тым ліку суседзі Венесуэлы ў Лацінскай Амерыцы). 

Пра падтрымку Нікаласа Мадуры заявілі Расія, Турцыя і Кітай. Беларускія дыпламаты заявілі. што яны супраць усялякага замежнага ўмяшання ва ўнутрывенесуэльскія справы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі