ЗША захапілі ў Дамінікане самалёт Нікаласа Мадуры

Dassault Falcon 900 каштуе 13 мільёнаў долараў

Dassault Falcon 900 каштуе 13 мільёнаў долараў / cnn.com

ЗША захапілі і збіраюцца канфіскаваць самалёт Нікаласа Мадуры, венесуэльскага дыктатара. Падставай для гэтага стала тое, што ён быў набыты ў парушэнне амерыканскіх санкцый, паведамляе CNN.

Самалёт Мадуры арыштавалі ў Дамінікане, дзе ён знаходзіўся некалькі месяцаў (прычына не называецца). Гэта — Dassault Falcon 900, які каштуе 13 мільёнаў долараў. У панядзелак яго перагналі ў штат Фларыда.

Адзначаецца, што афіцыйныя асобы Злучаных Штатаў цесна супрацоўнічалі з Дамініканскай Рэспублікай, якая апавясціла Венесуэлу аб сітуацыі з самалётам. У аперацыі ўдзельнічалі некалькі федэральных агенцтваў ЗША. "Мы пасылаем выразны сігнал, што ніхто не стаіць вышэй за закон і ніхто не знаходзіцца па-за дасяжнасцю санкцый ЗША", — заявіў неназваны амерыканскі чыноўнік.

Нікалас Мадура ўтрымлівае ўладу ў Венесуэле з 2013 года, з часу смерці Уга Чавеса. У ліпені сёлета ў краіне прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары. Падкантрольны Мадуры цэнтрвыбаркам аб'явіў пра яго перамогу, якую не прызналі многія краіны свету. У Венесуэле прайшлі масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

ЗША захапілі ў Дамінікане самалёт Нікаласа Мадуры
На архіўным здымку AFP Нікалас Мадура выходзіць з самалёта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі