Крауд-платформа MolaMola запусцілася ва Украіне
Краўд-платформа MolaMola запусцілася ва Украіне. Пра гэта абвясціў яе сузаснавальнік Антон Матолька.
Платформа "для хуткага збору сродкаў для вырашэння праблем і рэалізацыі ідэяў" працуе па адрасе molamola.io. Ёсць версіі на ўкраінскай і рускай мовах. Першыя праекты: інфастэнды для экасцяжынкі, "Сцяна Памяці" на могілках у Кіеве, коцікі ў аэрапорце Дняпра.
Калі ёсць карта ўкраінскага банка, там можна збіраць і на беларускія праекты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.