"Крумкачы" ўпусцілі перамогу ў кубкавым матчы з "Нёманам"
У аўторак праходзяць матчы 1/16 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. БАТЭ ў Івацэвічах з 2-й і да 51-й хвіліны прайграваў сціплым "Баранавічам", але ў выніку ўчыніў разгром — 6:1. Барысаўчане гулялі ў эксперыментальным складзе.
"Крумкачы" ўпусцілі перамогу ў кубкавым матчы з "Нёманам". Гродзенцы прайгравалі з 6-й хвіліны, а на 76-й, пасля двух выдаленняў, іх на полі засталося толькі 9 (быў выдалены і галоўны трэнер Ігар Кавалевіч). І тым не менш, на 95-й хвіліне Ягор Зубовіч зраўняў лік — 1:1. "Нёман" перамог па пенальці (5:4, рашаючы ўдар нанёс той жа Зубовіч).
Вось так Філ забіў пакуль што адзіны гол у матчы pic.twitter.com/zawTly1apV
— НФК «Крумкачы» (@krumkachy) June 22, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.