“Крымінальная фаза” выбараў: ці застануцца ў гульні альтэрнатыўныя прэтэндэнты?
Пагрозы Святлане Ціханоўскай і яе сям’і, затрыманне Віктара Бабарыкі і ператрус у яго доме, затрыманні і пераслед сябраў ініцыятыўных груп згаданых прэтэндэнтаў у кандыдаты — усё гэта стварае нервовую атмасферу ў грамадстве.
Чаму беларускія ўлады абралі “сілавы сцэнар” правядзення выбарчай кампаніі? Якая магчымая рэакцыя на сітуацыю ў Беларусі з боку Захаду і Расіі? Якія ўнутраныя і знешнія пагрозы нясуць сёлетнія выбары?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць паліттэхнолаг Віталь Шкляраў і філосаф Уладзімір Мацкевіч.